
Посткроссинг

by Irina
Member Since
Apr 2018
- Joined Apr 2018
- Published Books 25
Published Books
25
Copyright © 2020
2
-
Postcrossing (посткросінг)— гэта міжнародны online-праект, мэтай якога з’яўляецца абмен паштовымі карткамі і маркамі паміж людзьмі з розных куткоў планеты.
-
Беларусь уступіла ў сусветны праект Посткросінга ў 2008 годзе. Наша краіна ўваходзіць у дзясятку лідараў па колькасці зарэгістраваных карыстальнікаў і колькасці адпраўленняў. Займае 6-е месца ў сусветным рэйтынгу!
3
-
Для таго, каб стаць сябрам посткросінгу, дастаткова зарэгістравацца на сайце www.postcrossing. com. Пасля посткросер-пачатковец можа атрымаць пяць адрасоў іншых посткросераў з любой краіны свету. Ім трэба даслаць свае паштоўкі, пазначыўшы спецыяльны код на кожнай з іх. Пасля атрымання чалавек з дапамогай гэтага коду рэгіструе вашу паштоўку і піша словы падзякі. Пасля таго, як першая картка зарэгістраваная, трэба крыху пачакаць – хутка паштоўка прыйдзе і ў вашу скрынку.
4

-
Посткросеры – людзі, якія пасля працы спяшаюцца не праверыць электронную пошту, а зазірнуць у звычайную паштовую скрынку.
-
Посткросінг – аб’ядноўвае людзей незалежна ад нацыянальнасці, узросту і полу.
-
Посткросінг аб’ядноўвае 212 краін. Паштоўкі з Сінгапура, Ісландыі, Бразіліі ці Афрыкі – звычайная з’ява.
6

Заснавальнікам посткросінгу лічаць партугальскага праграміста (Пауло Магалес), якому вельмі падабаўся рытуал абмену сапраўднымі папяровымі лістамі. Улетку 2005 года ён стварыў сайт www.postcrossing.com, які стаў пляцоўкай для ўсіх аматараў гэтага занятку.
8

-
Статыстыка афіцыйнага сайта на 22 красавіка 2017 года паведамляла, што сумарная адлегласць, пройдзеная ўсімі адпраўленымі ў межах праекта паштоўкамі, складае больш за 206 млрд. км, што ў 1380 з лішнім разоў пераўзыходзіць адлегласць ад Зямлі да Сонца .
10

- А ў гэты час…
Па свеце шукаюць сваіх атрымальнікаў 95 913 паштовак. Трэба толькі захацець, і кожная з іх можа трапіць да вас.
- Посткросінг – гэта магчымасць расказаць пра сваю краіну жыхарам любой кропкі свету.
12
13

Published: Jan 4, 2020
Latest Revision: Jan 4, 2020
Ourboox Unique Identifier: OB-708088
Copyright © 2020
Ad Remove Ads [X]
0
0
